БЕЛ Ł РУС

Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады

24.10.2025 / 23:8

Nashaniva.com

Падчас свайго стрыму прапагандыст Рыгор Азаронак выказаўся наконт блакавання «Укантакце» ў Беларусі.

Скрыншот з відэа: «Григорий Азарёнок. Беларусь» / YouTube

Тэму блакавання Укантакце Рыгор Азаронак абмяркоўваў разам з праўладным палітолагам Андрэем Лазуткіным.

Каля хвіліны Азаронак зрываўся на крык, каб давесці, што «прыватная структурка» («Укантакце») павінна «на задніх лапках» выконваць патрабаванні беларускага КДБ.

«ВК — гэта ўсе ведаюць, буржуйская прыватная арганізацыя. Так, яна афіляваная з дзяржавай, з рознымі органамі, структурамі і гэтак далей. Але гэта прыватная структурка. У Беларусі беларускія законы, беларуская ўлада!

І вы ўсе, буржуі, будзеце выконваць яе ўказанні! Калі патрабуе нешта беларускі КДБ, на задніх лапках пабеглі выконваць! А калі не, пытанне хутка вырашаецца».

Неўзабаве пасля эфіру Азаронка стала вядома, што «Укантакце» прыбралі са спісу заблакаваных у Беларусі сайтаў, а доступ да сацсеткі пакрысе аднаўляецца.

Кіраўнік расійскага холдынгу VK — Уладзімір Кірыенка. Гэта былы віцэ-прэзідэнт «Растэлекома» і сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Пуціна Сяргея Кірыенкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула