У ДТЗ пад Лепелем загінулі два чалавекі
ДТЗ адбылося сёння а 10‑й раніцы на дарозе Мінск — Віцебск, паведамляе прэс-служба МУС.
64‑гадовая кіроўца Volkswagen пры выездзе з другаснай дарогі на трасу Мінск — Віцебск не прапусціла Audi, што рухаўся па галоўнай дарозе.
У выніку сутыкнення кіроўца і 63‑гадовы пасажыр Volkswagen загінулі, 32‑гадовы кіроўца Audi шпіталізаваны.