У Варшаве змяніўся адрас, дзе можна падаць заяву на міжнародную абарону
Да панядзелка, 20 кастрычніка, падаць такую заяву можна было ва Упраўленні па справах замежнікаў на вуліцы Табаровай, цяпер адрас змяніўся.
Wynalazek Tower у Варшаве.
Падаць заяву на атрыманне міжнароднай абароны можна па новым адрасе: ul. Wynalazek, Wynalazek Tower, 4 паверх. Пра гэта піша выданне «The Warsaw».
Раней такія заявы прымалі ва Упраўленні па справах замежнікаў па адрасе ul. Taborowa 33, але цяпер там іх больш не афармляюць.
Усе астатнія працэдуры застаюцца па старым адрасе на вул. Табаровай: падача і замена карт побыту, вырашэнне пытанняў па ўжо адкрытых справах і г.д.
Дакументы на міжнародную абарону таксама можна падаваць пры перасячэнні мяжы або ў любым іншым аддзяленні Памежнай службы на тэрыторыі Польшчы.