Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны
Як паведамляе Нацыянальны крызісны цэнтр, зачыняюцца пункты пропуску на беларускай мяжы ў Салечніках і Медніках. Абмежаванні, паводле плану, будуць дзейнічаць да другой гадзіны ночы нядзелі.
Ілюстрацыйнае фота
Увечары ў суботу ў паветранай прасторы былі выяўлены невядомыя аб’екты, з-за якіх авіярух у Віленскім аэрапорце прыпынілі да 2:00 нядзелі. Паводле папярэдніх звестак, гэта маглі быць метэаралагічныя зонды, запушчаныя з тэрыторыі Беларусі і прызначаныя для перавозкі кантрабанды.