БЕЛ Ł РУС

Трое загінулых і амаль тры дзясяткі пацярпелых у Кіеве пасля расійскай атакі

26.10.2025 / 9:55

Nashaniva.com

Сярод 29 пацярпелых сямёра дзяцей.

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы атакі дронамі ў Дзяснянскім раёне, дзе здарыліся пажары. На адной з лакацый у выніку трапляння БпЛА адбылося ўзгаранне ў 9‑павярховым жылым доме, з верхніх паверхаў было выратавана 13 чалавек, паведамляюць ратавальнікі. 

Па іншым адрасе БпЛА трапіў у шаснаццаціпавярховік, у выніку чаго з 1 па 9 паверх выбіты вокны.

У выніку атакі пацярпелі 29 чалавек, з іх 7 дзяцей. Пацверджана смерць трох чалавек, паведамляе Кіеўская гарадская вайсковая адміністрацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула