БЕЛ Ł РУС

Пуцін пахваліўся выпрабаваннямі ракеты «з неабмежаванай далёкасцю»

26.10.2025 / 10:33

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб завяршэнні выпрабаванняў новай крылатай ракеты «Буравеснік» з ядзернай сілавой устаноўкай, якая, паводле яго слоў, «не мае аналагаў у свеце». Пра гэта ён паведаміў падчас наведвання аднаго з пунктаў кіравання аб'яднанай групоўкай войскаў.

Фота: прэс-служба Крамля

Начальнік Генеральнага штаба РФ Валерый Герасімаў удакладніў, што выпрабаванні «Буравесніка» прайшлі 21 кастрычніка і былі паспяховымі.

Паводле яго сцвярджэння, ракета знаходзілася ў паветры каля 15 гадзін і пераадолела 14 тысяч кіламетраў, што, як ён падкрэсліў, «не мяжа».

Герасімаў сцвярджае, што «Буравеснік» здольны гарантавана абыходзіць любыя сістэмы супрацьракетнай абароны і атакаваць высокаабароненыя аб'екты на любой адлегласці.

Пуцін, у сваю чаргу, прапанаваў вызначыць магчымыя спосабы прымянення і пачаць падрыхтоўку інфраструктуры для размяшчэння гэтай зброі ва Узброеных сілах. Ён дадаў, што «наперадзе вялікая праца», каб паставіць гэтую ракету на баявое дзяжурства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула