БЕЛ Ł РУС

Фільм Азаронка пакажуць на кінафестывалі «Лістапад»

26.10.2025 / 21:15

Nashaniva.com

Фільм «Душа абаронцы» — пра Мазырскі памежны атрад.

Скрыншот з відэа

Фільм прапагандыста Рыгора Азаронка пакажуць на кінафестывалі «Лістапад» у рамках нацыянальнага конкурсу, заўважыў канал «Священный Белавуд».

Фільм, які раней называўся «Душа войска» цяпер завецца «Душа абаронцы». І расказвае ён пра Мазырскі памежны атрад, які фактычна дазволіў зайсці расійскаму войску на тэрыторыю Украіны ў лютым 2022 года і наблізіцца да Кіева.

«Захаванне міра падчас вайны — наш агульны абавязак» — так гучыць кароткае апісанне фільма.

Іншыя тэмы фільмаў, якія ўдзельнічаюць у нацыянальным конкурсе «Лістапада» — рэфлексія на тэму Другой сусветнай вайны, праваслаўныя каштоўнасці, а таксама фільмы-партрэты дзеячаў культуры, дзяржаўных і духоўных інстытуцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула