БЕЛ Ł РУС

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»

27.10.2025 / 9:56

Nashaniva.com

«Яму трэба заканчваць вайну, а не праводзіць выпрабаванні».

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў нядаўнія заявы Уладзіміра Пуціна аб паспяховым выпрабаванні новай крылатай ракеты з ядзернай устаноўкай «Буравеснік», якая, паводле расійскага боку, праляцела 14 тысяч кіламетраў.

Трамп паставіў пад сумнеў неабходнасць такіх дасягненняў, падкрэсліўшы, што ЗША маюць значныя сродкі стрымлівання.

«Яны ведаюць, што ў нас ёсць атамная падводная лодка — найлепшая ў свеце — прама каля іх берагоў. Так што нам не трэба, каб ракета лётала на 8000 міль», — сказаў Трамп.

Ён дадаў, што лічыць такія заявы Пуціна недарэчнымі і заклікаў яго засяродзіцца на іншым.

«Я не лічу дарэчным, што Пуцін робіць такія заявы. Яму варта было б скончыць вайну, якая павінна была доўжыцца адзін тыдзень, а цяпер набліжаецца ўжо да чацвёртага года. Вось гэтым яму і варта заняцца замест выпрабаванняў ракет», — рэзюмаваў Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула