БЕЛ Ł РУС

У Расіі забілі заснавальніка адзінага ў краіне музея Сталіна

30.04.2010 / 17:5

Валгаградскаму бізнесоўцу Васілію Бухціенку належаў таксама гатэльны комплекс «Сталінград».

30 красавіка ў Валгаградзе (Расія) невядомымі быў забіты вядомы ў горадзе прадпрымальнік, уладальнік гатэльнага комплексу «Сталінград» на Мамаевым Кургане і адзінага ў краіне музея Сталіна Васілій Бухціенка. Цела бізнесоўца знайшлі каля ягонага аўто. Па словах відавочцаў, калі прадпрымальнік выцягваў з багажніка легкавіка спартыўную сумку, да яго падбеглі трое невядомых і некалькі разоў ударылі нявызначанымі прадметамі па галаве. Ад атрыманых траўмаў Бухціенка памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула