БЕЛ Ł РУС

«Белавія» адкрыла рэйсы на Шры-Ланку

28.10.2025 / 8:27

Nashaniva.com

У гонар адкрыцця новага напрамку для пасажыраў арганізавалі свята з азіяцкім каларытам. Першым турыстам уручылі асобны падарунак, піша БелТА.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўніцтва авіякампаніі, прадстаўнікі МЗС і Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама пасол Шры-Ланкі ў Расіі Шабіні Гунасекера.

Гэты далёкамагістральны рэйс — трэці з нядаўна адкрытых «Белавія». Да гэтага ў Нацыянальным аэрапорце Мінск далі старт палётам у Санью (Кітай), на Фукуок (В'етнам). Таксама аднавіліся чартары ў Аман.

Рэйсы Мінск — Матала будуць выконвацца раз на тыдзень па аўторках.

Для ўезду ў Шры-Ланку грамадзянам Беларусі неабходна загадзя аформіць электронны дазвол на ўезд (ETA). Падаць заяўку можна як індывідуальна, так і ў складзе групы. Тэрмін разгляду — да 24 гадзін.

Тэрмін дзеяння візы: 30 дзён з магчымасцю двухразовага ўезду.

А ў студзені стартуюць прамыя рэйсы «Белавія» ў Тайланд. З 8 студзеня авіякампанія пачне лётаць у Патаю (аэрапорт Утапао), з 11 студзеня — на Пхукет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула