БЕЛ Ł РУС

У Брэсце 22‑гадоваму бяспраўніку далі хімію і велізарны штраф

28.10.2025 / 13:21

Nashaniva.com

Хлопец неаднаразова сядаў за руль без правоў і тройчы быў за гэта судзімы.

Фота: Генпракуратура

У ліпені ён зноў сеў за руль, на гэты раз яшчэ і ў стане алкагольнага ап’янення. Пакаранне было жорсткім — два гады хіміі са штрафам 300 базавых велічынь (12 600 рублёў) і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў, на тэрмін 8 гадоў, — паведамляе пракуратура Брэсцкай вобласці.

Дарэчы, машына, якой кіраваў малады чалавек, яму не належыць — гэта аўтамабіль знаёмага. Цяпер ён канфіскаваны.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну ў поўным аб’ёме. Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула