БЕЛ Ł РУС

У Пухавіцкім раёне грузавік сутыкнуўся з трактарам: загінуў 18‑гадовы хлопец

29.10.2025 / 12:42

Nashaniva.com

Сёння раніцай у Пухавіцкім раёне адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 32‑гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля Volvo, які рухаўся з боку Мар'інай Горкі, пайшоў на абгон і не ўлічыў бакавы інтэрвал. Адбылося сутыкненне з трактарам «Беларус» з прычэпам.

Ад удару трактар перакуліўся на праезную частку.

18‑гадовы трактарыст загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула