З 1 лістапада ў гарадскіх маршрутках будзе магчымы безнаяўны разлік за праезд
У Беларусі з 1 лістапада ў гарадскіх маршрутках уводзіцца безнаяўная аплата за праезд. У Міністэрстве па падатках і зборах патлумачылі нюансы выкарыстання плацежных тэрміналаў, паведамляе БелТА.
Можна будзе расплаціцца не толькі карткай, але і з дапамогай любога іншага плацежнага інструмента, напрыклад, QR-кода.
«Такім чынам, выкарыстанне аднаго (ці некалькіх) плацежных сэрвісаў, напрыклад, E-POS, «Аплаці», SmartPay, Cashew, прызнаецца выкарыстаннем плацежнага тэрмінала. Для падключэння суб’екта гаспадарання неабходна заключыць дагавор з уладальнікам абранага ім электроннага плацежнага сэрвісу», — праінфармавалі ў МПЗ.
Калі карткавы плацежны тэрмінал не набываўся, то для выканання патрабаванняў заканадаўства можна выкарыстоўваць любы зручны электронны плацежны сэрвіс, які забяспечвае магчымасць безнаяўнай аплаты.