БЕЛ Ł РУС

Топ беларускіх швэдраў на любы густ — з Палессем, слуцкімі паясамі ці лялькамі-абярэгамі

9.11.2025 / 9:30

Nashaniva.com

Калі вы яшчэ не паспелі ўцяпліцца, то самы час, бо да вясны чакае сыравата-золкае надвор’е, віскуцень і шэрасць з рэдкім гасцяваннем сонца. Трымайце варыянты швэдраў, худзі і світшотаў на любы густ (усіх іх аб’ядноўвае беларускі каларыт).

Досыць новы брэнд Zuza закрывае патрэбу міленіялаў і зумераў у вялікіх, «бацькавых» аверсайз-швэдрах, нібыта купленых на рынку 90-х, і ад таго больш цёплых і ўтульных.

View this post on Instagram

A post shared by ZUZA I OVERSIZE FOLK SWEATERS (@zuza.wear)

Стваральнік брэнда Андрэй Трацяк падумаў, чаму ніхто на беларускім рынку не робіць нешта падобнае, але сучаснае і з фальклорнай эстэтыкай — так нарадзіўся першы швэдар «Таямніца Палесся».

Нядаўна з'явіўся і другі дызайн, натхнёны лясной міфалогіяй і казкамі пра хатку на курыных ножках.

Фота: zuza.wear / Instagram

Кошт: 295 BYN

Беларусь сінявокая, краіна азёраў і рэчак — вучаць школьнікаў з першых класаў. Замацаваць гэта брэнд Paula прапануе ў сябе на грудзях. 

Іх калекцыя «Мілы дроп» прысвечаная найперш нашым вядомым азёрам і рэчкам.

Фота: paula.by

Кошт: 259 BYN

У LSTR Adziennie прапануюць цудоўнае худзі з матывамі палотнаў мастачкі Алены Кіш і світшот, прысвечаны cлуцкім паясам.

Фота: lstr.by

Кошт: світшот — 160 BYN, худзі — 180 BYN

Працягваючы тэму ўтульных баек, якія ўпісваюцца і ў спартовы, і ў кэжуал стыль, немагчыма прайсці міма дызайнаў брэнда Honar.

Які ў вас сёння настрой — рэтра-настальгічны, каб пазгадваць старыя беларускія грошы з зайчыкамі? Ці меланхалічна-дзэнаўскі, з пахам вёскі і фірмовых страваў з печкі бабулі?

Фота: honar.by

Кошт: 149 BYN

Яркія і ўнікальныя рэчы — у адзіным экзэмпляры — стварае Святлана Станкевіч. У яе партфоліа як швэдры з матывамі беларускіх дываноў, так і з арнаментам, бусламі, бурачкамі ці лялькамі-абярагамі (а яшчэ — з пазнавальнымі ўжо чэлесамі).

Фота: stankevisvet / Instagram

Кошт: індывідуальны, у залежнасці ад складанасці дызайну

Бонус

Дэталлю, што вылучыць вас у натоўпе, стануць аксесуары, якія дадаткова працуюць на захаванне цяпла.

Раім звярнуць увагу на рэчы ад Кацярыны Пятровіч. Яе манішкі ці хусткі з вышыўкай дакладна прынясуць вам званне стылягі раёна.

Фота: katsiaryna.piatrovich / Instagram

Кошт: індывідуальны, у залежнасці ад складанасці дызайну

Чытайце таксама:

Як камбінаваць рэчы з нацыянальнымі матывамі з сучаснымі? Ідэі ад модных беларусак і беларусаў

Дызайнеркі прапанавалі беларускую альтэрнатыву папулярнай ляльцы Лабубу

Ідэя для падарунка — падборка стылёвых аксесуараў з беларускім каларытам

Топ небанальных падарункаў на любую нагоду ад беларускіх майстроў

Каментары да артыкула