«Газпрам» па-ранейшаму працуе са стратамі
Страты галаўной кампаніі «Газпрама» за 9 месяцаў у параўнанні з мінулым годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, скараціліся амаль у два разы, але яны ўсё адно значныя, піша «Інтэрфакс».
Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images
Чыстыя страты галаўной кампаніі ПАТ «Газпрам» па расійскіх стандартах (РСБУ) за 9 месяцаў 2025 года склалі 170,315 мільярда расійскіх рублёў (каля 2,14 мільярда даляраў) у параўнанні са стратамі ў 309,111 мільярда рублёў (каля 3,88 мільярда даляраў) за студзень-верасень 2024 года, паведамляецца ў бухгалтарскай справаздачнасці кампаніі.
Выручка «Газпрама» захавалася на ранейшым узроўні — 4,272 трыльёна рублёў (53,66 мільярда даляраў). Пры гэтым сабекошт скараціўся на 12%.
У выніку валавы даход кампаніі вырас на 50% — да 1,259 трлн рублёў (15,81 мільярда даляраў).
Чытайце таксама:
У Арэнбургу зноў загарэўся атакаваны дронамі завод «Газпрама»
«Час перакрыць вентыль». ЕС паскарае адмову ад расійскага звадкаванага газу
Венгрыю ўсё ж прымусілі адмаўляцца ад расійскага газу
Пуцін папярэдзіў, што на Далёкім Усходзе хутка не будзе хапаць газу