БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы прадаюцца агуркі па 25 рублёў

30.10.2025 / 12:50

Nashaniva.com

На Камароўцы поўным ходам ідзе гандаль. Шэрагі ломяцца ад рознай гародніны і садавіны. Праўда, агуркі беларускія заканчваюцца. А цэны на іх проста шакуюць.

Фота: Tochka.by

Журналісты Tochka.by знайшлі агуркі па 25 рублёў. 

Побач ёсць троху танней — за восем. На пытанне, чаму агуркі столькі каштуюць, прадавец адказала, што гэты ўраджай ужо апошні. «Яны свае, хатнія. Мы ацяпляем цяпліцу кожны дзень, халаодна ўжо», — патлумачыла жанчына.

Дарэчы, на Камароўцы ў іншых прадаўцоў агуркі пакуль не заканчваюцца. Ёсць і па 5,99 за 1 кг. Прагульваючыся паміж шэрагі можна пабачыць прапановы за Br7,5 і Br12,5.

А вось кіло салёных хрумсткіх агуркоў можна набыць за Br7—16.

Розныя віды баклажанаў каштуюць па Br45 за 1 кг. Салёныя агуркі прадаюцца па Br15—20, квашаная капуста — па Br12—15, карэйская морква — па Br15, марынаваны часнык — па Br25.

На салёныя грыбы цэны ўвогуле ляцяць у космас. Апенькі і грузды чорныя — Br60 за кіло, маслякі — Br70, грузды і рыжыкі — Br100, баравікі — Br120.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула