БЕЛ Ł РУС

Гігін больш не кіраўнік таварыства «Веды»

30.10.2025 / 13:47

Nashaniva.com

На V з’ездзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» абраны новы старшыня праўлення аб’яднання.

Аляксей Аўдонін. Фота: sb.by

Старшынём праўлення стаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, піша БелТА.

«Наш калектыў лектараў моцны. Думаю, мы з пастаўленымі задачамі справімся. Будзем нашы веды канцэнтраваць і перадаваць маладому пакаленню», — сказаў ён.

У з’ездзе бралі ўдзел больш за 180 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў, дэпутаты розных узроўняў, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, рэктарскага корпуса, навукоўцы, вядомыя грамадскія дзеячы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула