БЕЛ Ł РУС

З 1 лістапада забароняць лавіць два віды рыб

30.10.2025 / 16:39

Nashaniva.com

З 1 лістапада па 15 снежня нельга лавіць сіга чудскага, а з 1 лістапада па 21 сакавіка — сома звычайнага. За парушэнне гэтых правіл рыбалову можа пагражаць штраф да 1260 рублёў, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).

Сіг чудскі. Фота: fishingby.com

У БТПР тлумачаць, што забарона звязаная з асаблівасцямі жыцця гэтых рыб. Напрыклад, сом звычайны дрэнна пераносіць холад і ўжо ў лістападзе кладзецца на зімоўку, робячыся амаль нерухомым — таму ў гэты час ён лёгкая здабыча для рыбаловаў. Каб захаваць яго папуляцыю, уводзіцца сезонная забарона як на прамысловую, так і на аматарскую лоўлю.

Што да сіга чудскага, прадстаўніка сямейства ласосевых, то менавіта ў гэты перыяд у яго пачынаецца нераст, таму забарона патрэбная, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для аднаўлення папуляцыі.

Згодна з артыкулам 16.25 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ, за лоўлю рыбы ў забаронены час прадугледжаныя штрафы:

Акрамя таго, за кожную незаконна злоўленую рыбіну давядзецца кампенсаваць шкоду навакольнаму асяроддзю ў трайным памеры.

Чытайце таксама:

Каля Бярозаўскай ДРЭС сталі масава гінуць карасі

Ці ёсць сувязь паміж бабрамі і кажанамі? Аказваецца, самая непасрэдная

Бурая гіена, альпійскі казярог, эмбрыён насарога. У Вялікабрытаніі падвялі вынікі конкурсу на найлепшыя фоты дзікай прыроды

Каментары да артыкула