БЕЛ Ł РУС

У Калінкавічах машына збіла жанчыну з аднагадовым немаўлём у вазку

30.10.2025 / 21:14

Nashaniva.com

Дарожная аварыя здарылася 30 кастрычніка каля 11.25 на вуліцы Савецкай у Калінкавічах.

27‑гадовы кіроўца за рулём «Аўдзі» пры праездзе нерэгуляванага пераходу не прапусціў пешахода. Ён збіў 29‑гадовую жанчыну, якая перасякала дарогу па пешаходным пераходзе з гадавалым дзіцём, якое знаходзілася ў вазку.

Малы ў выніку не пацярпеў, але жанчына атрымала траўмы, яе шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула