Абралі кіраўніка моладзевага руху «Белай Русі»
На першым пасяджэнні савета моладзевага партыйнага руху «Іскра» пры Беларускай партыі «Белая Русь» абраны лідар рэспубліканскага штаба руху, піша БелТА.
Лідарам рэспубліканскага штаба моладзевага партыйнага руху «Іскра» пры Беларускай партыі «Белая Русь» стаў кіраўнік па вайскова-патрыятычным выхаванні сярэдняй школы №91 Мінска імя Хасэ Марці Яраслаў Давыдзенка.