БЕЛ Ł РУС

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў

1.11.2025 / 22:23

Nashaniva.com

На пункце пропуску «Брэст», які на сённяшні дзень з'яўляецца адзіным дзейным паміж Беларуссю і Польшчай, утварылася вялізная чарга з дзвюх тысяч легкавых аўтамабіляў і каля сотні аўтобусаў.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 20:00 1 лістапада на пераходзе «Брэст» чакалі 2000 легкавых аўтамабіляў і 95 аўтобусаў, а на «Казловічах», праз якія прапускаюць грузавы транспарт, — больш за 2605 грузавікоў.

Кіроўцы ў адпаведных чатах паведамляюць, што ў чарзе пасля рэгістрацыі ў электроннай сістэме даводзіцца чакаць да двух дзён, а сам праезд праз мяжу займае каля 6‑7 гадзін.

На ўезд у Беларусь з Польшчы таксама збіраюцца чэргі даўжынёй каля 2,5 кіламетра, чаканне там расцягваецца да 14 гадзін.

На мяжы з Латвіяй легкавых аўто і аўтобусаў няма, але сабралася 650 фур.

Дадатковыя праблемы на мяжы з Еўрасаюзам узніклі пасля закрыцця двух пунктаў пропуску Літвой праз кантраляваныя беларускімі ўладамі залёты метэразондаў з кантрабандай.

Чытайце таксама:

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы

Чарга з аўтамабіляў і аўтобусаў на польскай мяжы працягвае расці

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў

МЗС: Не прэм'еру Польшчы ці Літвы вырашаць, калі адкрыць мяжу

Каментары да артыкула