БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкім раёне п’яны трактарыст збіў матацыкліста — той загінуў

2.11.2025 / 15:48

Nashaniva.com

Сёння каля 11‑й гадзіны ў Брэсцкім раёне на трасе М1 адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне.

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 44‑гадовы трактарыст, які быў у стане алкагольнага ап’янення, паварочваў налева і не саступіў дарогу матацыклу.

48‑гадовы матацыкліст загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула