Эканаміст Львоўскі расказаў, чаму з аптымізмам глядзіць на будучыню свету
Ёсць два важныя паказчыкі.
Леў Львоўскі. Скрыншот: chasiki_ / YouTube
Эканаміст Леў Львоўскі расказаў, чаму ён з аптымізмам глядзіць на будучыню свету. Ён прапануе паглядзець на сусветны графік ВУП на душу насельніцтва з 1800 года і на графік колькасці людзей на Зямлі.
«У нас ніколі на Зямлі не жыло так шмат людзей адначасова. Пры гэтым у нас не было так мала жабракоў. Людзі не жылі так багата. Людзі не жылі так доўга», — адзначае Львоўскі ў ютуб-праграме «Гадзіннічак цікае».
Эканаміст кажа, што расказы пра тое, што толькі мільярд людзей можа жыць на Зямлі добра, непраўдзівыя.
«У нас людзі жывуць лепш. У нас смяротнасць ад усіх хвароб змяншаецца».
Пасля 1800 года «мы як чалавецтва расцём як на дражджах», — заўважае Львоўскі. Нават з улікам Другой сусветнай вайны, колькасці ахвяраў і разбурэнняў, эканоміка пасля яе імкліва расце.
«Мы жывём толькі лепш, толькі багацей. Гэта дае шмат аптымізму».