БЕЛ Ł РУС

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць

2.11.2025 / 23:42

Nashaniva.com

У Мінсувязі прызнаюць: колькасць скаргаў сапраўды вырасла.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: сацсеткі

Беларусы апошні год часцей сталі скардзіцца на інтэрнэт. Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач расказаў у эфіры СТБ, што колькасць скаргаў сапраўды вырасла, паколькі вырасла нагрузка на сетку. Пачалося гэта ў перыяд пандэміі, калі многія пачалі працаваць дыстанцыйна, у тым ліку і з вёсак.

Чыноўнік нагадаў, што згодна з указам № 335 аператары павінны рэінвеставаць частку прыбытку ў развіццё сетак.

У Мінсувязі ўпершыню ўстанавілі нормы якасці па хуткасці інтэрнэту.

«З 1 студзеня, калі па выніках вымярэнняў будзе вызначана, што якасць аказання паслуг нездавальняючая, не адпавядае вызначаным патрабаванням, аператары будуць несці адказнасць, у тым ліку штрафавацца», — сказаў Ткач.

Каб палепшыць інтэрнэт за горадам, павялічваюць колькасць базавых станцый — цяпер іх будуць ставіць практычна ў два разы хутчэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула