БЕЛ Ł РУС

На трасе пад Мінскам адзін аўтамабіль урэзаўся ў другі, і той збіў насмерць свайго кіроўцу

3.11.2025 / 13:34

Nashaniva.com

У панядзелак каля 11:00 на 12‑м км дарогі Мінск — Дзяржынск каля Шчомысліцы 30‑гадовая кіроўца на Opel Astra ўрэзалася ў Ford Escape, які стаяў у другой паласе.

Ford Escape зламаўся, і 57‑гадовы кіроўца рамантаваў яго, паведамляе Міліцыя Міншчыны.

Пасля сутыкнення Ford Escape па інерцыі пакаціўся і здзейсніў наезд на ягонага ж кіроўцу. У выніку ДТЗ мужчына ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы здарэння.

Кіроўца Opel Astra і яе 10‑гадовы пасажыр з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўленыя для абследавання ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула