БЕЛ Ł РУС

Стан пацярпелых работнікаў «Беларуськалія» стабільна цяжкі

3.11.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Стан чатырох пацярпелых падчас інцыдэнту на «Беларуськаліі» па-ранейшаму ацэньваецца як стабільна цяжкі, паведамляе Мінздароўя.

Пацыенты былі шпіталізаваныя ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медычнай дапамогі Мінска.

«Двое пацярпелых падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх — у іх цяжкая інгаляцыйная траўма. Двум пацыентам сёння праведзеныя аператыўныя ўмяшанні — хірургічная апрацоўка ран і этапнае выдаленне пашкоджаных тканак», — адзначылі ў Мінздароўі.

Паведамляецца, што супрацоўнікі цэнтра выкарыстоўваюць сучасныя методыкі для лячэння падобных траўмаў, аказваюць усю неабходную медычную дапамогу.

У пятніцу на 4‑м рудаўпраўленні «Беларуськалія» адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты. Была пашкоджаная суседняя ёмістасць з салянай кіслатой, адбыўся выцек. Пацярпелі чатыры чалавекі: маладая жанчына і трое мужчын. Двум пацыентам правялі аперацыі да перавозкі ў Мінск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула