БЕЛ Ł РУС

Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі

3.11.2025 / 15:45

Nashaniva.com

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначае, што беларускі рэжым з лета 2021 г. пачаў арганізоўваць міграцыйныя атакі, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў Літве і суседніх краінах.

Photo by Polish Ministry Of Defence via Getty Images

«Найбольш значным пераломам у барацьбе з крызісам стала прыняцце рашэння ў жніўні 2021 года разварочваць нелегалаў.

Тры краіны — Польшча, Літва і Латвія — з таго моманту да 00:00 2 лістапада не ўпусцілі 200 042 нелегалаў. У мінулую нядзелю ў Польшчу спрабавалі прайсці 18, а ў Латвію — 40 нелегальных мігрантаў, паведамляе Delfi.lt.

Ля літоўскай мяжы такіх выпадкаў у ноч на нядзелю не было. Больш за ўсё праблем у Польшчы — яна перашкодзіла 135 810 спробам нелегальнага пераходу мяжы. З 3 жніўня 2021 г. Польшча не ўпусціла 24 508 нелегалаў, Літва за той жа час — 39 724», — паведамляе САДМ.

Некаторыя нелегалы спрабавалі незаконна перайсці мяжу розных краін некалькі разоў. Акрамя прынятага парадку разварочвання нелегалаў на мяжы, памежнікам дапамагло абсталяванне фізічнага бар’ера на мяжы з Беларуссю і магчымасць кантролю на 100% мяжы з дапамогай відэакамер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула