Лістапад аб'явілі месяцам паляўнічага турызму
Лістапад у Беларусі аб'яўлены месяцам паляўнічага турызму, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме. Гаворка ідзе пра старт маштабнай праграмы мерапрыемстваў, закліканых прадэманстраваць унікальнасць гэтага віду турызму і яго значны ўклад у эканоміку рэгіёнаў.
Фота: Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў
У агенцтве падкрэслілі, што для правядзення месяца паляўнічага турызму распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў. Ён уключае правядзенне прэс-канферэнцый для СМІ, семінараў для спецыялістаў турбізнэсу, арганізацыю круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў улады, бізнэсу і грамадскіх арганізацый, удзел у міжнародных турыстычных выставах, а таксама конкурсы на лепшыя фота– і відэаролікі і дні адчыненых дзвярэй у паляўнічых гаспадарках і на базах адпачынку.
Паведамляецца, што ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы для камфортнага і бяспечнага паляўнічага адпачынку. Гэтаму спрыяюць багатая фаўна (лось, дзік, алень, казуля, ліса, заяц, вавёрка і іншыя жывёлы забяспечваюць займальнае паляванне), разнастайныя ўгоддзі (ад шыракалістых лясоў да балот і рачных далін) і развітая інфраструктура з шматлікімі паляўнічымі гаспадаркамі і базамі адпачынку, якія прапануюць камфортнае пражыванне і харчаванне.
Чытайце таксама:
Браканьер застрэліў мядзведзяня, яму пагражае вялікі штраф і арышт