БЕЛ Ł РУС

Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне

3.11.2025 / 20:52

Nashaniva.com

Нядаўна на памежнай заставе «Дзівін» (Кобрынскі раён) адкрылі помнік-бюст герою Савецкага Саюза, ураджэнцу Расіі Аляксею Лапаціну, які загінуў у 1941-м, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў пры адкрыцці помніка заявіў:

«Мы сёння аднаўляем гістарычную справядлівасць, захоўваючы памяць пра легендарнага начальніка 13‑й заставы 90‑га Уладзімір-Валынскага атрада НКУС».

Сын памежніка Вячаслаў Лапацін выказаў падзяку Лукашэнку: у 2024‑м яго ўказам заставе на мяжы з Украінай было прысвоена імя Аляксея Лапаціна.

Верагодна, адкрыццё помніка стала своеасаблівым адказам Украіне. У 2022‑м брэсцкая абласная газета «Заря» пісала:

«Вуліцы Лапаціна ў Львове больш няма… Не існуе больш і згаданая імянная застава — перадыслакаваная на дзясяткі кіламетраў углыб Валынскай вобласці, цяпер вядомая пад назвай «Паўлавічы».

Пра тое, што праз беларускую мяжу ў 2022‑м расійскія войскі напалі на Украіну, сілавікі лічаць за лепшае не згадваць.

Чытайце таксама:

На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік Змітраку Бядулю

У Расіі адкрылі помнік «Матаролу»

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ

Каментары да артыкула