БЕЛ Ł РУС

Coca-Cola выпусціла навагоднюю рэкламу, і яе захэйцілі. Усё праз штучны інтэлект

4.11.2025 / 16:03

Nashaniva.com

Coca-Cola зноў узялася за пераасэнсаванне сваіх класічных святочных ролікаў з фургонамі, загружанымі газіроўкай. Паводле звестак The Wall Street Journal, для гэтых ролікаў Coca-Cola аб’ядналася з Silverside і Secret Level, студыямі, якія спецыялізуюцца на ШІ, піша Onliner.

СМІ высветлілі, што ў гэтым праекце былі задзейнічалі 100 чалавек, сярод іх пяць «спецыялістаў па ШІ», якія стварылі і апрацавалі 70 000 відэаролікаў з выкарыстаннем генератыўнага штучнага інтэлекту.

Паводле слоў дырэктара па маркетынгу Coca-Cola Манола Ароя, ствараць відэа з выкарыстаннем ШІ і танней, і хутчэй, чым здымаць класічныя ролікі:

— Раней, калі мы займаліся здымкамі і ўсімі стандартнымі працэсамі праекта, мы пачыналі за год. Цяпер гэта можна зрабіць прыкладна за месяц.

У сетцы ж ШІ-версія рэкламы «Свята да нас прыходзіць» сутыкнулася з негатывам.

Паводле карыстальнікаў, у роліку няма адзінага стылю, а белыя мядзведзі, панды і ляніўцы, створаныя ШІ, рухаюцца максімальна ненатуральна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула