БЕЛ Ł РУС

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле

4.11.2025 / 22:48

Nashaniva.com

Падчас святкавання ў Расіі афіцыйнага Дня народнага адзінства ў Крамлі правялі цырымонію ўзнагароджання медалямі Пушкіна. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сам уручыў медалі сярод іншага кіраўніку мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гродзенскага жаночага манастыра Раства Багародзіцы Гаўрыіле (Марыі Глухавай). 

Уладзімір Пуцін з Андрэем Лемяшонкам. Фота: kremlin.ru

Царкоўных дзеячаў з Беларусі ўзнагародзілі «за вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю рускай мовы і культуры за мяжой».

У сваёй прынагоднай прамове Гаўрыіла гаварыла Пуціну шмат кампліментаў. Па яе словах, ён з'яўляецца «не толькі годным грамадзянінам зямной Айчыны Вялікай Расіі, але Гасподзь блаславіў вас быць стырнавым дзяржаўнага карабля, якім вы мудра кіруеце вось ужо чвэрць стагоддзя».

Уладзімір Пуцін з ігуменняй Гаўрыілай. Фота: kremlin.ru

І Лемяшонак, і Гаўрыіла вядомыя як актыўныя прапагандысты ідэй «рускага свету» і прыхільнікі расійскай імперскай палітыкі. 

Чытайце таксама:

Ігумення Гаўрыіла атрымала ўзнагароду за дапамогу расійскаму батальёну, які ўдзельнічае ў нападзе на Украіну

«Родной во сто крат российский солдат». У нядзельнай школе ў Гродне дзеці пішуць лісты расійскім вайскоўцам

Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка

Каментары да артыкула