БЕЛ Ł РУС

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі

6.11.2025 / 11:24

Nashaniva.com

Актрыса прыехала ва Украіну з неанансаваным візітам.

4 лістапада актрыса наведала Херсон. Яна не апавясціла ўлады краіны пра свой візіт і перайшла ўкраінскую мяжу пешшу, піша Politico са спасылкай на высокапастаўленага ўкраінскага чыноўніка.

Аўтамабіль з Джалі спынілі на блок-пасту ў горадзе Паўднёваўкраінск (непадалёк ад мяжы з Малдовай), а яе кіроўцу забралі супрацоўнікі ТЦК (тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання, украінскі аналаг ваенкама) з-за таго, што ў яго не было пры сабе неабходных дакументаў. Актрыса паехала ў ТЦК, каб папрасіць адпусціць мужчыну.

У абласным цэнтры камплектавання расказалі журналістам, што кіроўца быў рэзервістам, якому было загадана з’явіцца на ваенную перападрыхтоўку. Што з ім адбылося пасля затрымання — не ўдакладняецца.

Анджэліна Джалі выступае паслом добрай волі ЮНІСЕФ. Гэта яе другі візіт ва Украіну — у 2022 годзе актрыса наведала Львоў.

На пачатку паўнамаштабнай вайны расійская армія акупавала Херсон, аднак у лістападзе 2022 года пакінула горад. Цяпер Херсон знаходзіцца побач з лініяй фронту і ўвесь час цярпіць ад расійскіх абстрэлаў.

Чытайце таксама:

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы

Каментары да артыкула