БЕЛ Ł РУС

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»

6.11.2025 / 18:29

Nashaniva.com

Напярэдадні 119‑годдзя з выпуску першага нумара «Нашай Нівы» «Вандроўкі па-беларуску» запрашаюць на квэст па Нашаніўскім часе. 

«Наша Ніва» пачатку XX стагоддзя — першая «беларуская газета з рысункамі», якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай. На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы.

Збор удзельнікаў: нядзеля, 16 лістапада, 14:00

Месца збору: Базыльянскія муры (Aušros Vartu, 7)

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы — адмысловыя падарункі.

Браць з сабой трэба тэлефон з мабільным інтэрнэтам і паўэр-банк.

Рэгістрацыя пажаданая да канца дня суботы, 15 лістапада, але ў выключных выпадках — і на месцы.

На вечарыне пасля квэста будзе адмысловы госць, які ў 1990‑х працаваў ужо ў адноўленай «Нашай Ніве» ў Вільні і ў Менску — журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Нашаніўская тэма займае значнае месца сярод ягоных спеваў і літаратурных твораў

Чытайце таксама:

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА

Гісторыя «Нашай Нівы» ад 1906 года да нашых дзён

Царская Расія ці лукашэнкаўская РБ: дзе «Нашай Ніве» працавалася лягчэй

Зачараваны беларушчынай. На 150‑я ўгодкі першага рэдактара «Нашай Нівы», завадатара і жыццялюба Аляксандра Уласава

Аб чым была першая беларуская літаратурная дыскусія? І была яна на старонках «Нашай Нівы»

Каментары да артыкула