БЕЛ Ł РУС

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра

7.11.2025 / 15:3

Nashaniva.com

«Расія мае дастаткова асноўных баявых танкаў, каб абмежаваны напад быў магчымы ўжо заўтра».

Фота: PIZ OFK /commons.wikimedia.org

Генерал-лейтэнант Бундэсвера Аляксандр Зольфранк заявіў, што Расія ўжо зараз мае сілы для абмежаванага ўдару па тэрыторыі NATO.

«Калі вы паглядзіце на цяперашнія магчымасці і баявую моц Расіі, Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць тэрыторыі NATO ўжо заўтра»,

сказаў генерал у інтэрв'ю агенцтву Reuters.

«Невялікую, хуткую, абмежаваную рэгіянальна, нічога вялікага — для гэтага Расія занадта занятая ва Украіне».

Зольфранк паўтарыў папярэджанні NATO, што Расія патэнцыйна можа арганізаваць буйнамаштабны напад на альянс ужо ў 2029 годзе, калі будзе працягваць гэтак жа нарошчваць узбраенне.

Генерал заявіў, што, нягледзячы на няўдачы ва Украіне, вайскова-паветраныя сілы Расіі захоўваюць істотную баявую моц, а яе ядзерныя і ракетныя сілы застаюцца некранутымі. І хаця Чарнаморскі флот значна пацярпеў, іншыя расійскія флаты не былі скарочаныя. Да таго ж Расія мае намер павялічыць агульную колькасць войскаў да 1,5 мільёна салдат.

«І Расія мае дастаткова асноўных баявых танкаў, каб абмежаваны напад быў магчымы ўжо заўтра», — дадаў Зольфранк, не сказаўшы, што такі напад зараз плануецца.

Ці вырашыць Масква атакаваць NATO, будзе вызначацца трыма фактарамі: ваеннай моцай Расіі, яе ваенным досведам і кіраўніцтвам. Але многае залежыць і ад моцы НАТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула