БЕЛ Ł РУС

Памёр Вячаслаў Рагойша

7.11.2025 / 17:58

Nashaniva.com

Даследчык знайшоў шэраг невядомых архіўных матэрыялаў па беларускай літаратуры ХIХ — ХХ стагоддзяў. Ён першым дасканала даследаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў дзясятак новых твораў класіка.

Вячаслаў Рагойша. Фота: «Радыё Свабода»

Памёр выбітны беларускі літаратуразнаўца і даследчык Вячаслаў Рагойша.

Прафесара не стала сёння. Яму было 83 гады.

Вячаслаў Рагойша — пісьменнік, літаратураўнаўца, даследчык беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў, доктар філалагічных навук.

Яго лічаць бацькам-заснавальнікам кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта.

Прафесар нарадзіўся ў 1942 годзе ў мястэчку Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

У 1963 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым — аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры гэтага ўніверсітэта. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша». Рагойша выкладаў у БДУ, а пасля загадваў кафедрай тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта.

Яго доктарская дысертацыя называлася «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад».

Фота: bellitmuseum.by

Даследчык знайшоў шэраг невядомых архіўных матэрыялаў па беларускай літаратуры ХIХ — ХХ стагоддзяў. Ён першым дасканала даследаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў дзясятак новых твораў класіка.

Таксама пісаў энцыклапедычныя артыкулы, навучальныя дапаможнікі для ўніверсітэтаў і старэйшых класаў школ.

Рагойша перакладаю паэзію і прозу са славянскіх моваў (найперш украінскай) на беларускую. Выдаў і ўласны зборнік вершаў «Полюс цяпла» (2007). Аўтар звыш 20 асобных кніг і больш чым 1000 розных публікацый у перыёдыцы і калектыўных зборніках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула