БЕЛ Ł РУС

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай

7.11.2025 / 20:13

Іван Панасюк

Часы, калі беларусы маглі ганарыцца, што ў нашых вёсках заможней жыць і больш ладу, чым у Расіі, даўно ў мінулым.

Свіння з парасятамі. Фота Wikimedia Commons

Некалі расійскае Нечарназем'е было сінонімам занядбання. А Пскоўская вобласць — гэта адзін з самых праблемных, абязлюдзелых рэгіёнаў Расіі. Аднак цяпер сітуацыя ў беларускай вёсцы яшчэ горшая.

Выданне «Віцебск, я гуляю» заўважыла, што на кастрычнік Віцебская вобласць зафіксавала найбуйнейшае за апошнія гады падзенне пагалоўя свіней. Белстат піша, што яно скарацілася да 271 тысячы галоў, што на 59 тысяч менш, чым месяцам раней. У цэлым з пачатку года рэгіён страціў амаль траціну ўсяго пагалоўя — каля 120 тысяч свіней.

А вось па другі бок мяжы — супрацьлеглая дынаміка. У Пскоўскай вобласці, паводле звестак Пскоўстата, колькасць свіней дасягнула 1,64 млн галоў, павялічыўшыся на 2,7% за год. Амаль усё пагалоўе сканцэнтравана ў вялізных комплексах — «ВСК», «ПскоўАграІнвест» і «Ідаванг».

Архіўнае фота: аграгарадок Гліннае, Віцебская вобласць

Насельніцтва рэгіёна, з якога пачалася кар'ера Наталлі Качанавай і Аляксандра Косінца, скарацілася з 1,44 мільёна чалавек па стане на 1995 год да 1,07 мільёна на пачатак 2025 года.

Насельніцтва Пскоўскай вобласці складае 574 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула