БЕЛ Ł РУС

Беларусь увайшла ў сусветную дзясятку імпарцёраў кітайскіх грыбоў

7.11.2025 / 21:27

Nashaniva.com

Беларусь увайшла ў спіс ключавых экспартных рынкаў для кітайскай прадукцыі «грыбы і труфелі, прыгатаваныя або кансерваваныя без дадавання воцату або воцатнай кіслаты», піша Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, у студзені — верасні 2025 года сукупны аб'ём экспарту з Кітая па гэтай пазіцыі склаў $481,5 мільёна.

Асноўным рынкам збыту для кітайскіх прыгатаваных / кансерваваных грыбоў з'яўляецца Расія — $77,3 мільёна. Далей ідуць Паўднёвая Карэя ($44,3 мільёна), Японія ($34,1 мільёна), Філіпіны ($27,7 мільёна), Сінгапур ($21,8 мільёна), Малайзія ($20,5 мільёна).

Беларусь уваходзіць у топ-10 пакупнікоў і займае 7‑е месца ў спісе ($17,4 мільёна ў студзені-верасні 2025 года).

Пры гэтым па выніках 2024 года Беларусь займала 6‑е месца ($28,6 мільёна).

Чытайце таксама:

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі

Беларус пад Гомелем за паўтары гадзіны сабраў тры вялікія кошыкі баравікоў

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом

Каментары да артыкула