У Гомелі вынеслі прысуд жыхарцы Мінска. Імаверна, па справе Гаюна
Гомельскі абласны суд прызнаў 31‑гадовую жыхарку Мінска Настассю Грыцкевіч вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Гомельская вясна».
Настасся Грыцкевіч
Жанчыне прызначылі рэальны тэрмін пакарання — альбо пазбаўленне волі, альбо абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Дакладная працягласць прысуду пакуль не вядомая, яе высвятляюць праваабаронцы.
Паводле наяўнай інфармацыі, Настассю Грыцкевіч затрымалі яшчэ ў траўні. У яе сацыяльных сетках шмат фотаздымкаў з Мазыра, дзе, верагодна, яна нарадзілася або мае родзічаў і сяброў.
Падчас поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе у Мазыры знаходзілася вялікая колькасць расійскіх войскаў — тут быў асноўны кірунак наступлення на Кіеў. Пасля паражэння пад Кіевам акупацыйныя войскі адступалі менавіта праз Мазыр.
Праваабаронцы мяркуюць, што справа супраць Настассі Грыцкевіч можа быць звязаная з маніторынгавым каналам «Беларускі Гаюн», які збіраў і публікаваў інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусі падчас вайны.
Чытайце таксама:
Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку
Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»
Стаў вядомы прысуд палітзняволенаму фатографу з Мазыра. Відаць, ён пацярпеў па справе Гаюна