У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў
Экскурсійны аўтобус перакуліўся і зваліўся з узгорка ў Лум-Сумскім раёне.
Mash
У Тайландзе 11 чалавек (пяць беларусаў і шэсць расіян) пацярпелі ў аварыі: экскурсійны аўтобус перакуліўся і зваліўся з узгорка ў Лум-Сумскім раёне. Двое пацярпелых знаходзяцца ў крайне цяжкім стане, яшчэ двое атрымалі траўмы сярэдняй ступені цяжкасці, паведаміў Mash.
Людзі накіроўваліся да вадаспаду Сай Ёк Вохіт у межах папулярнай экскурсійнай праграмы «Рака Квай». На месцы здарэння пацярпелым аказалі медыцынскую дапамогу.
Сярод пацярпелых турыстаў: Анастасія Я. (28 гадоў), Святлана П. (20 гадоў), Ганна П. (30 гадоў), Анастасія А. (26 гадоў), Мікіта Ш. (27 гадоў), Арцём Ш., Віялета, Сяргей М. (52 гады), Дзмітрый К. (50 гадоў) і Віктар К. (45 гадоў).
Двое ў вельмі цяжкім стане, яны трапілі ў шпіталь Канчанабуры, яшчэ двое атрымалі траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.