БЕЛ Ł РУС

Беларус на адпачынку ў ААЭ трапіў у бальніцу. Страхавыя кампаніі плаціць адмовіліся

10.11.2025 / 14:5

Nashaniva.com

Суд Першамайскага раёна Мінска паставіў кропку ў спрэчцы паміж турыстам і двума страхавымі кампаніямі — «Белнефтестрах» і «Белдзяржстрах». Беларус дамогся кампенсацыі за лячэнне падчас паездкі ў ААЭ, піша Onliner.by.

Мужчына збіраўся на адпачынак у ААЭ і набыў дзве страхоўкі — у «Белнафтастрах» і «Белдзяржстрах». Кожная дамова прадугледжвала страхавую суму $30 000.

Падчас адпачынку мужчына адчуў рэзкі боль у жываце і тахікардыю. У бальніцы яму паставілі папярэдні дыягназ — востры некрытычны панкрэатыт. Праз пяць гадзін стан рэзка пагоршыўся, пацыента інтубавалі. Пасля выпіскі ён падпісаў абавязацельства аб аплаце лячэння: 255 873 дырхамы (каля $70 000). Акрамя гэтага, мужчына заплаціў бальніцы амаль $5 тысяч.

Калі турыст звярнуўся па выплату да страхоўшчыкаў, ён атрымаў адмову. Мужчына прасіў суд спагнаць з кожнай кампаніі па 27 753,52 долара на рахунак бальніцы ў ААЭ, па 2246,47 долара для кампенсацыі выдаткаў, па 10 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама судовыя выдаткі — 2995 рублёў.

Страхавыя кампаніі іскавыя патрабаванні не прызналі. На іх думку, захворванне звязана з ужываннем алкаголю, а значыць, выпадак не страхавы. Таксама згадалі магчымую хранічную прыроду хваробы, што змяншае аб’ём страхавога ўзнагароджання.

Суд прызначыў экспертызу. Яна не выявіла сувязі паміж магчымым ужываннем алкаголю і захворваннем. Таксама не было даказана, што хвароба была хранічнай. Таму суд прызнаў адмову страхоўшчыкаў неабгрунтаванай.

Суд задаволіў патрабаванні турыста, але істотна зменшыў суму кампенсацыі маральнай шкоды. У выніку кожная страхавая кампанія абавязана выплаціць:

Рашэнне не было абскарджана і ўступіла ў законную сілу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула