Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд
Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд. Пра гэта паведаміў Парыжскі суд.
У турму Сарказі супраджала яго жонка Карла Бруні. Фота: AP Photo / Thibault Camus
Суд у Парыжы вырашыў адпусціць былога прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі з турмы пад нагляд на час разгляду апеляцыі. Пра гэта прасілі не толькі адвакаты палітыка, але і пракуратура. Сарказі правёў у турме Сантэ 20 дзён.
Сарказі быў асуджаны на пяць гадоў зняволення за ўдзел у незаконным фінансаванні яго прэзідэнцкай кампаніі 2007 года лівійскім рэжымам Муамара Кадафі. Следства сцвярджала, што мільёны еўра перапраўляліся ў Парыж у чамаданах. Сам экс-прэзідэнт сваю віну адмаўляў. 21 кастрычніка ён прыбыў у турму адбываць тэрмін.
Яго размясцілі ў адзіночнай камеры, у спецыяльным блоку, які патрабуе павышанай абароны. Аднак ніякіх асаблівых умоў утрымання для яго не прадугледжана. Яму належыла стандартная камера памерам да 12 кв.м, з душам, халадзільнікам і тэлевізарам.
Сарказі стаў першым былым прэзідэнтам Францыі, які атрымаў рэальны турэмны тэрмін. Напярэдадні зняволення, 17 кастрычніка, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прыняў Сарказі у Елісейскім палацы.