БЕЛ Ł РУС

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

11.11.2025 / 9:19

Nashaniva.com

Уначы з-за заўважаных кантрабандных паветраных шароў тры самалёты не змаглі прызямліцца ў Вільні. 

Уначы ў Віленскім аэрапорце зноў быў парушаны рух. Тры самалёты былі вымушаныя прызямліцца ў іншых гарадах. Самалёт, які ляцеў з Амстэрдама, быў накіраваны ў Рыгу. Самалёты, якія прыбылі з Мадэйры і Тэнэрыфэ, былі накіраваныя ў Каўнас.

Агулам пацярпела 470 пасажыраў. Людзям прыйшлося дабірацца адтуль да патрэбнага месца. 

Прычына — заўважаныя кантрабандныя паветраныя шары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула