БЕЛ Ł РУС

У Гомелі раскрылі буйную схему махінацый з таксаматорнымі перавозкамі

11.11.2025 / 18:6

Nashaniva.com

У Гомелі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю спынілі буйную схему ўхілення ад падаткаў у сферы пасажырскіх перавозак. 

Фота ілюстрацыйнае

Тры жыхары Гомеля стварылі сетку фіктыўных фірмаў, аформленых на падстаўных асоб. Афіцыйна гэтыя кампаніі нібыта займаліся праграмаваннем, аптовым гандлем ці зносам будынкаў, але насамрэч праз іх праходзілі грошы ад шасці фірмаў таксі з Гомеля і Магілёва.

Паводле матэрыялаў следства, на фірмах лічылася каля 400 аўтамабіляў і 550 кіроўцаў. Паміж «падстаўнымі» і сапраўднымі кампаніямі падпісваліся фіктыўныя дамовы арэнды машын. Грошы, атрыманыя за перавозкі, пералічваліся на рахункі фіктыўных арганізацый, пасля чаго здымаліся наяўнымі і дзяліліся паміж удзельнікамі схемы. Частку сродкаў выкарыстоўвалі для выплат заробкаў «у канвертах», астатняе ішло на асабістыя патрэбы арганізатараў.

У выніку бюджэт недалічыўся каля 3,7 мільёна рублёў. Па факце махлярства заведзена пяць крымінальных спраў, усе трое арганізатараў затрыманыя.

Чытайце таксама:

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

Пенсіянерка шмат гадоў збірала грошы на кватэру, каб пасля ашчаслівіць імі «сяброў па перапісцы»

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў

Гандлёвыя хітрыкі: як прадаўцы мяняюць краіну паходжання тавараў

Каментары да артыкула