БЕЛ Ł РУС

Грамадзянку Беларусі не пусцілі ў Германію з італьянскай візай

11.11.2025 / 18:48

Nashaniva.com

7 лістапада ў аэрапорце Ляйпцыг / Гале нямецкія памежнікі не дазволілі ўезд грамадзянцы Беларусі, якая прыбыла рэйсам са Стамбула, піша Reform.news.

Аэрапорт Ляйпцыг / Гале. Фота: Wikimedia Commons

Жанчына мела італьянскую візу, але, як высветлілася, у Італію ехаць не збіралася, а хацела наведаць сваю пляменніцу, што жыве ў горадзе Гале-ан-дэр-Заале.

Менавіта таму нямецкія памежнікі палічылі, што мэта паездкі не адпавядае ўмовам візы, і адмовілі ёй ва ўездзе ў краіну.

Чытайце таксама:

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі

Візавы цэнтр Італіі аднаўляе запіс па жывой чарзе

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях

Каментары да артыкула