БЕЛ Ł РУС

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

12.11.2025 / 10:00

Nashaniva.com

Раман Бандарэнка памёр роўна пяць гадоў таму ў выніку жорсткага збіцця на Плошчы Перамен у Мінску.

Фота: «Дапамога»

Цяпер стала вядома, які помнік паставілі на могілках забітаму мужчыну.

«Дзякуючы падтрымцы, салідарнасці і любові, сёння гэты помнік стаіць — як сімвал годнасці, мужнасці і памяці пра чалавека, які аддаў сваё жыццё за праўду і за Беларусь. Сям’я выказвае падзяку ўсім, хто ахвяраваў сродкі i хто проста памятае. Гэта помнік не толькі Раману — гэта помнік усім, хто не змоўк перад злом», — паведамляецца ў тэлеграм-канале арганізацыі «Дапамога».

Сёння а 19‑й гадзіне каля пасольства Беларусі ў Вільні (вул. Міндоўга, 13, адразу за крамай «Максіма») пройдзе акцыя памяці Рамана. 

31‑гадовага Рамана Бандарэнку збілі і затрымалі напярэдадні 11 лістапада 2020 года на Плошчы Перамен у Мінску, а пасля забралі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Адтуль мужчына трапіў у Бальніцу хуткай дапамогі з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі, дзе праз некалькі гадзін памёр.

Яго апошнімі словамі вечарам 11 лістапада былі: «Я выходжу».

Дзякуючы злітым запісам размоў і білінгу тэлефонаў, стала вядома, што сярод прысутных на Плошчы Перамен у той вечар былі прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, экс-кіраўнік беларускай Федэрацыі хакея, а цяпер сенатар Дзмітрый Баскаў, кікбаксёр, які трэніраваў САХР, Дзмітрый Шакута.

Чытайце таксама:

Роўна пяць гадоў таму загінуў Раман Бандарэнка

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды

Каментары да артыкула