БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Сербіі заявіў пра падрыхтоўку Еўропы да вайны з Расіяй

12.11.2025 / 13:25

Nashaniva.com

Усе краіны Еўропы рыхтуюцца да магчымай вайны з Расіяй, і Сербіі ў гэтай сітуацыі неабходна ўмацоўваць уласную абараназдольнасць, заявіў сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

«Па меры таго, як я аналізую факты, я прыходжу да высновы, што вайна паміж Еўропай і Расіяй становіцца ўсё больш відавочнай. Гэта не пустая навіна. Усе да яе рыхтуюцца», — сказаў Вучыч у эфіры тэлеканала Pink.

Так ён пракаментаваў заяву начальніка Галоўнага штаба Узброеных сіл Францыі Фаб’ена Мандона аб тым, што французская армія павінна быць гатовая да сутыкнення з Расіяй «праз тры—чатыры гады».

Вучыч назваў Мандона «надзвычай адказным генералам». Пры гэтым, па яго словах, Сербія гэтай абстаноўцы аказалася «паміж малатком і кавадлам».

«Мы павінны працягваць умацоўваць армію. Мы ўзбройваемся з розумам. Нам трэба працягваць укладваць вялікія сродкі, каб абараніць нашу краіну», — падсумаваў Вучыч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула