На другім энергаблоку БелАЭС будуць рабіць рамонт
На другім энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі 13 лістапада пачынаецца планавы прафілактычны рамонт. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Беларуская АЭС. Фота: LookByMedia
Такія работы штогод праводзяцца на ўсіх атамных станцыях у адпаведнасці з рэгламентам, каб забяспечыць стабільную і бяспечную працу абсталявання.
Падчас рамонту спецыялісты правядуць тэхнічнае абслугоўванне, дыягностыку і рамонт асноўных сістэм і вузлоў станцыі. Таксама будзе правераны стан металу і зварачных швоў на абсталяванні і трубаправодах.
Адна з галоўных частак работ — замена адпрацаванага ядзернага паліва на новае. У актыўную зону рэактара плануюць загрузіць каля 25% свежых паліўных зборак.
Работы будуць выконваць супрацоўнікі БелАЭС разам з іншымі беларускімі і расійскімі спецыялістамі.
Другі энергаблок Беларускай АЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада 2023 года і за гэты час выпрацаваў каля 18,5 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі.
Чытайце таксама:
Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за
Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары
Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок