БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка анансаваў вялікую размову з навукоўцамі

13.11.2025 / 12:27

Nashaniva.com

Арганізаваць яе плануецца ў з 17 па 23 лістапада.

Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка анансаваў правядзенне вялікай размовы з навуковай супольнасцю ў найбліжэйшы час. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра Караніка, піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што яго размова з кіраўніком НАН папярэджвае маштабнае мерапрыемства з удзелам навуковай супольнасці. «Гэта такі першы крок да правядзення нашай размовы з вучонымі, вялікай размовы», — растлумачыў ён.

Арганізаваць яе плануецца ў з 17 па 23 лістапада. Дакладную дату вызначаць пазней, яна будзе залежаць ад графіка працы Лукашэнкі, у тым ліку правядзення міжнародных мерапрыемстваў. «У вас будзе магчымасць падрыхтавацца да гэтай нарады, да гэтай сур'ёзнай размовы. Трэба, каб менш было заарганізаванасці. Калі па справе ёсць у вучонага што-небудзь сказаць па парадку дня гэтай нарады, які мы вызначым, няхай кажуць, паслухаем», — сказаў ён.

«Трэба, каб член-кары, акадэмікі прысутнічалі і разумелі нашы патрабаванні. Мы паддобрывацца да вучоных не збіраемся, у тым ліку і я. Чаму? Таму што гэта разумныя людзі. Яны павінны разумець, што без выніку толку не будзе», — падкрэсліў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула