У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік
Як паведамляюць расійскія СМІ, абодва члены экіпажа загінулі.
Фота ілюстрацыйнае
Расійскі знішчальнік упаў у Прыанежскім раёне Карэліі. Гэта недалёка ад сталіцы рэспублікі Петразаводска, каля гарадскога аэрапорта. Падрабязнасці пакуль невядомыя.
Спачатку паведамілі, што разбіўся знішчальнік Су-30. Тэлеграм-канал Shot, аднак, піша, што гэта быў не Су-30, а Су-27.
Паведамляецца, што на месца падзення самалёта накіраваліся экстранныя службы.
Міністэрства абароны Расіі праз пэўны час пацвердзіла падзенне самалёта Су-30 і гібель экіпажа. Па яго словах, авіякатастрофа здарылася пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту.
Па звестках ведамства, крушэнне адбылося 13 лістапада каля сёмай гадзіны вечара па маскоўскім часе (супадае з мінскім).
«Самалёт упаў у бязлюдным раёне. Палёт выконваўся без боекамплекта», — гаворыцца ў паведамленні, якое прыводзіць расійскае агенцтва «Інтэрфакс».
Чытайце таксама:
ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO
Польскія ВПС перахапілі расійскі самалёт, які ляцеў з выключаным транспондарам над Балтыйскім морам