БЕЛ Ł РУС

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам

16.11.2025 / 11:47

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося прыкладна ў 7 раніцы ў Лагойскім раёне. Пра здарэнне паведаміў тэлеграм-канал АНТ са спасылкай на відэа чытача. 

Згодна з відэа, абодва аўтобусы стаялі ў левым шэрагу.

Відавочца расказаў, што перад гэтым месцам легкавушка збіла каня. Жывёла шпацыравала па дарозе.

Ці ёсць параненыя — невядома. Афіцыйнай інфармацыі няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула